У Цэнтры адпачынку і развіцця «Партал» пройдзе курс спантанных танцаў «Про чувства» 18+.

Мы будзем даследаваць, як адчуваем сябе, іншых, прастору, наколькі мы можам рухацца свабодна. Прыходзьце ў камфортнай вопратцы. Працягласць — 2 гадзіны. Вядучая спантанных танцаў - арт-педагог Ганна Ярафеева. Колькасць удзельнікаў - 10−15. Запіс загадзя па тэлефоне +375 33 3 216 346.

Калі: 4 жніўня, 19.00

Дзе: Цэнтр адпачынку і развіцця «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: 10 рублёў

Гродзенцаў запрашаюць на спантанныя танцы для дарослых