У флігелях Новага замка адкрыюць сувенірную краму і музейную кавярню, якая паводле меркавання ўладаў можа стаць пляцоўкай для сустрэч прадстаўнікоў мастацкай інтэлігенцыі. Яны з’явяцца на плошчах, вызваленых Дзяржаўным архівам грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці.

Крама і музейная кавярня для інтэлігэнцыі. Што з'явіцца ў Новым замку?
Флігель замка, дзе размяшчаўся архіў
Пра гэта расказалі ўлады ў адказе блогеру Яўгену Аснарэўскаму і гісторыку Мечыславу Супрону.

Мастацкую экспазіцыю плануецца размясціць у правым крыле Новага замка. У былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў з’явяцца аддзелы гісторыі і аддзела прыроды. Таксама новыя экспазіцыі з’явяцца ў Старым замку.

Чытайце падрабязней: Мастацкага музея ў Палацы тэкстыльшчыкаў не будзе. Экспазіцыя будзе ў замку

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life