Каля месяца таму сышла ў лес па ягады і не вярнулася жыхарка вёскі Літаворцы Дзятлаўскага раёна Муха Алена Аляксандраўна, пенсіянерка 1943-го года нараджэння. Трывогу забіла яе дачка, якая прыехала пагасцяваць да маці і не знайшла яе дома, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

«На пошукі бабулі былі арыентаваны праваахоўнікі, актыўна дапамагала грамадскасць, але першапачатковыя мерапрыемствы вынікаў не далі», — распавёў намеснік начальніка УУР УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Кудрыцкі.

Учора цела жанчыны выявілі на поле прыкладна за дваццаць кіламетраў ад дома. Яе смерць не носіць крымінальны характар. Паводле папярэдняй інфармацыі пенсіянерцы стала дрэнна. Дапамагчы бабулі не было каму.

«Збіраючыся ў лес, людзям, асабліва сталага ўзросту, мэтазгодна апавясціць сваякоў, пры іх адсутнасці - суседзяў, ўзяць з сабой мабільны тэлефон», — раіць Андрэй Кудрыцкі.