ДАІ апублікавала відэа аварыі, якое будзе карысна паглядзець і кіроўцам, і пешаходам. Наезд здзейснены 07 ліпеня каля 22 гадзін на пешаходным пераходзе паблізу скрыжавання вуліц Урублеўскага-Курчатава.

79-гадовы кіроўца «Рэно» рухаўся з боку вуліцы Дамброўскага ў напрамку БЛК. У гэты момант справа па ходзе руху па пешаходным пераходзе ішоў 17-гадовы хлопец з навушнікамі ў вушах. Удзельнікі руху адзін аднаго не заўважылі і ў выніку адбыўся наезд. Студэнта з ушыбамі ног і рук шпіталізавалі. У выніку ён атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Па факце ДТЗ праверка працягваецца.