Летнія трэніровачныя зборы па спартовым праграмаванні Discover Grodno by Moscow Workshops ICPC 2019 аб’ядналі ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы студэнтаў з Расіі, Беларусі, Украіны, Літвы і Бразіліі, піша belta.by.
У зборах бяруць удзел 40 студэнтаў, якія прадстаўляюць МФТІ, МІЭТ, Цюменскі індустрыяльны ўніверсітэт, Казанскі федэральны ўніверсітэт, ГрДУ імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава, Віленскі тэхнічны ўніверсітэт Гедыміна, Віленскі ўніверсітэт, Федэральны ўніверсітэт Ітажуба.
Трэніруюць іх пераможцы прэстыжных турніраў, фіналісты і прызёры чэмпіянатаў свету па спартыўным праграмаванні, а таксама выкладчыкі ВНУ.
Студэнты пачалі навучанне ў двух дывізіёнах. У дывізіёне В праходзіць падрыхтоўка да паўфіналу чэмпіянату свету па спартовым праграмаванні ICPC, у дывізіёне С — да кваліфікацыйных турах і ¼ чэмпіянату. Сярод удзельнікаў - каманда абітурыентаў, пераможцаў Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы ў Літве.
Паралельна са зборамі Discover Grodno трэніровачныя зборы Moscow Workshops ICPC таксама праходзяць ва Уладзівастоку на базе Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. Таксама ў гэтым годзе зборы пройдуць на Байкале (7−14 верасня), у Бішкеку (7−14 верасня), Сінгапуры (21−28 верасня), Рызе (21−28 верасня) і ў Маскве (5−14 лістапада). За 7 гадоў у Moscow Workshops ICPC прайшлі навучанне 2,2 тыс. студэнтаў з 205 ВНУ 55 краін на зборах у Расіі, Беларусі, Іспаніі, Індыі, Кітаі, Амане, Бразіліі.