14 ліпеня з 9.30 да 13.00 праз пункт пропуску «Прывалка» («Райдгарс») пройдзе IX Міжнародны марафон Дружбы «Гродна-Друскінінкай (Літоўская Рэспубліка)», у сувязі з чым рух транспарту часткова абмяжуюць.

Удзельнікі спаборніцтваў пройдуць мытны і памежны кантроль на стадыёне спартыўнага комплексу «Нёман», каб потым безупынна перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.

Першага марафонца, бегавы маршрут якога ў ліку астатніх удзельнікаў пройдзе па трасе Р-42, чакаюць у пункце пропуску каля 10.00. Час фінішу ў літоўскім горадзе Друскінінкай пазначаны, а 14.00.

На сённяшні дзень ужо зарэгістравана 170 удзельнікаў з 17 краін.