Ва ўстановах адукацыі Гродна вынішчаць сінантропных грызуноў і насякомых. Работы правядуць з 16 кастрычніка па 31 снежня. Труціць будуць раз у месяц.

Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі праводзіць закупку з адной крыніцы. Гэта будзе каштаваць 8500 рублёў з гарадскога бюджэту.

Пацукоў і насякомых патравяць у ЦКРНіР, «Спектр», «Прамень», садах, спецсадах, школах, спецшколах і гімназіях. Сума на кожную ўстанову адукацыю вылучаецца асобна.

Чытайце таксама: