Навіны

Патрэбна дапамога: Каця Ясюкевіч з Навагрудка змагаецца з рэдкім захворваннем

У Каці Ясюкевіч з Навагрудка ювенільны рэўматоідны артрыт (скарочана ЮРА) — хранічнае запаленчае захворванне суставаў, якое акрамя канечнасцяў паражае і ўнутраныя органы. Доўгія гады лекарам не ўдавалася паставіць дакладны дыягназ — дзяўчынку назіралі онкагематолагі, эндакрынолагі, інфекцыяністы, рэўматолагі. Толькі ў 2017 годзе пасля чарговага абследавання ў Расіі стала канчаткова ясна, што асноўны дыягназ Каці абцяжараны да таго ж сіндромам Макла-Уэлса.

«Нам вельмі пашанцавала, што пасля столькіх гадоў блуканняў і доўгіх абследаванняў Кацюшы паставілі правільны дыягназ. Мы нарэшце даведаліся, як змагацца з хваробай», — распавядае Наталля, мама Каці Ясюкевіч.

На працягу многіх гадоў Каця спрабавала розныя варыянты лячэння: ад стандартнай гарманальнай тэрапіі да дарагіх прэпаратаў новага пакалення. Фонд «Шанс» у 2017 годзе ўжо дапамагаў сям'і Каці з аплатай лекаў, аднак, на вялікі жаль, вынікаў ад праведзенай тэрапіі няма.

З ліста мамы Каці: «Галаўныя болі сталі турбаваць яе мацней і часцей, Каця прачыналася з плачам і стогнамі, палёгку ад прыступаў нёс толькі сон. Яе стаў часцей і мацней турбаваць боль у канечнасцях, суставы сталі дэфармавацца, парушылася рухомасць».

З-за вельмі рэдкай формы захворвання і складанасці ў падборы эфектыўнага лячэння лекарамі Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай кардыярэўматолаг было рэкамендавана пачаць прыём новага прэпарата Канакінумаб (Іларыс). Дадзены прэпарат пакуль яшчэ не зарэгістраваны ў Беларусі і не можа быць прадастаўлены Каці бясплатна, аднак яго прымяненне ў свеце ўжо даказала станоўчы эфект. У пацыентаў, якія прымаюць дадзены прэпарат, значна памяншаецца запаленне суставаў, зніжаецца інтэнсіўнасць болевых адчуванняў, у тым ліку сыходзяць моцныя галаўныя болі, адзначаецца агульнае паляпшэнне якасці жыцця.

На жаль, цана здароўя вельмі высокая. Гадавы курс лячэння складае 7 677 600 рас. руб. (у эквіваленце $ 122 000). Улічваючы цяжкі працяг хваробы, лячэнне неабходна пачаць як мага хутчэй.

Паважаныя дабрачынцы, мы просім вас дапамагчы Каці Ясюкевіч.

Вы можаце дапамагчы Каці Ясюкевіч, здзейсніўшы ахвяраванне з дапамогай банкаўскай карты прама на сайце фонду.

Таксама вы можаце зрабіць ахвяраванне ў любым банку (або інтэрнэт-банкінгу) праз сістэму АРІП → Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні → Дапамога дзецям, дарослым → Фонд «Шанс» → Ахвяраванне Каці Ясюкевіч.

Па пытаннях аказання дабрачыннай дапамогі ад арганізацый тэлефануйце ў Фонд «Шанс» па тэлефонах 8 017 388-01-43 (гар.), +375 044 711-11-17 (velcom | А1) або пішыце на blago@chance.by.

Фонд «Шанс» шчыра дзякуе за дапамогу ўсім неабыякавым да дзіцячай бяды людзей. Дзякуй за ваш удзел!

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025