8 чэрвеня сотні байкераў у складзе мотакалоны праехаліся па Гродне. Недалёка ад горада праходзіць 15-ы рок-байк фестываль «Хавайся ў бульбу».
На фестываль з’ехаліся аматары двухколавага транспарту з Беларусі і блізкага замежжа. Спачатку на мерапрыемстве не павінна было быць традыцыйнай мотакалоны — з-за новага закона аб масавых мерапрыемствах. Аднак 6 чэрвеня арганізатары паведамілі, што фестываль «Хавайся ў бульбу» ўключылі ў шэраг мерапрыемстваў райвыканкама і ўсе адміністрацыйныя выдаткі раён узяў на сябе. У тым ліку — забеспячэнне калоны спецслужбамі.
Рок-байк-фэст «Хавайся ў бульбу» праходзіць 7−8 чэрвеня на базе адпачынку «Дом Рыбака». На фестывалі выступаюць: An Old Town' Dogzz, К121, «Rammstain-Трыб'ют», РСП, DZIECIUKI, Kaduk, «ИГО», The GoonzZ, Drum Ecstasy, «Чорны абеліск», шоў-праект «MALINA». У праграме таксама конкурсы, дыскатэка, атракцыёны, фаер-шоў і бясплатныя татуіроўкі.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…