У Гродне завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб смерці 12-гадовай дзяўчынкі ад атручвання чадным газам. Кантралёру пячной гаспадаркі Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ прад’яўлена абвінавачванне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці (ч. 1 арт. 144 КК). Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд, піша belta.by са спасылкай на Следчы камітэт.

20 лютага гэтага года ў шпіталі памерла 12-гадовая дзяўчынка, якую шпіталізавалі з прыкметамі атручвання чадным газам. Была ўзбуджаная крымінальная справа. Выявілі, што ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства, тэхнічных нарматыўных прававых актаў і іншых распарадчых дакументаў 29-гадовы кантралёр не выканаў у поўнай меры свае службовыя абавязкі.

Следчыя высветлілі, што дзяўчынка ў Гродне памерла ад угарнага газу пасля праверкі кватэры кантралёрам

Следчыя высветлілі, што дзяўчынка ў Гродне памерла ад угарнага газу пасля праверкі кватэры кантралёрам

У студзені 2018 гады ён выявіў у кватэры няспраўнасці ў вентыляцыйным і дымавым каналах, аднак не прыняў мераў да іх ліквідацыі і нікуды пра гэта не паведаміў. У выніку ў нейкі момант угарны газ ад воданагравальніка стаў паступаць у сумешчаны санвузел, дзе знаходзілася дзяўчынка.

«Сваю віну ў злачынстве абвінавачаны часткова прызнаў. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах», — адзначыў Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.


В Гродно девочка отравилась угарным газом. Она в тяжелом состоянии (обновлено)


Падчас расследавання следчыя знайшлі таксама парушэнні ў арганізацыі дзейнасці Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ, унітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» і УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна. Але ў гэтых парушэнняў няма сувязі са смерцю дзяўчынкі.

Следчыя высветлілі, што дзяўчынка ў Гродне памерла ад угарнага газу пасля праверкі кватэры кантралёрам