Станцыя знаходзіцца на тэрыторыі сярэдняй школы № 26. Гэта першая метэаралагічная станцыя ў абласным цэнтры, піша grodnonews.by.
Метэаралагічная станцыя (АМС) вытворчасці фінскай фірмы «Вайсала», у склад якой уваходзіць 12 датчыкаў, працуе кругласуткава без назіральнікаў у аўтаматычным рэжыме.
Як распавяла намесніца начальніка філіяла «Гроднааблгідрамета» Белгідрамета Мінпрыроды Ганна Здановіч, новая станцыя дазваляе назіраць у рэжыме рэальнага часу за тым, як мяняюцца тэмпература паветра і глебы, хуткасць і кірунак ветра, ціск, вільготнасць, атрымліваць бесперапынныя дадзеныя па 29 метэаралагічных параметрах у прыземным слоі атмасферы. Увод АМС у Гродне паспрыяе павышэнню дакладнасці прагнозаў па горадзе.
Бліжэйшая да горада метэастанцыя знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскага аэрапорта. Усяго ў Гродзенскай вобласці працуюць 7 метэастанцый, у тым ліку на 5 з іх устаноўлены аўтаматызаваныя (аўтаматычныя) станцыі.
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…