У Гродне апублікавалі інтэрактыўную карту з замацаванымі тэрыторыямі горада. На ёй можна ўбачыць, хто адказвае за санітарнае ўтрыманне кожнага канкрэтнага ўчастка. Пакуль карта працуе ў тэставым рэжыме.

Стала прасцей даведацца, хто павінен чысціць снег у вашым двары: з’явілася інтэрактыўная карта Гродна
Інтэрактыўная карта з замацаванымі тэрыторыямі горада. Скрыншот Hrodna.life

За што адказваюць арганізацыі

Арганізацыі, за якімі замацаваны тэрыторыі, павінны за імі даглядаць. У абавязкі ўваходзіць: абразаць кустоўе і дрэвы, касіць траву, расчышчаць снег, апрацоўваць супрацьгалалёднымі сродкамі, збіраць і раздзяляць па відах смецце.

Межы замацавання тэрыторый могуць карэктаваць. Калі ўзнікнуць пытанні і прапановы, іх можна адправіць на электронную пошту Гродзенскай гарадской ЖКГ.

Колькі грошай выдаткавалі на карту

Для Мінска падобную карту стварылі ў 2018 годзе. У Гродна распрацоўкай карты заняліся ў 2022 годзе. Рспрацоўшчыка карты шукалі праз дзяржзакупкі. На стварэнне карты выдаткавалі 6 тыс. рублёў. Грошы на карту ўзялі з гарадскога бюджэта.

Яе зрабілі на пляцоўцы Цэнтра інфармацыйных тэхналогій it-minsk.by, які «адказвае за IT-забяспечанасць беларускага дзяржаўнага сектару». Сярод іх распрацовак — 115.бел, «Запись в поликлинику», паведаміў Telegram-канал Urban Hrodna

Распрацоўшчык карты павінен утрымліваць і абнаўляць карту да 2025 года без даплат. Падчас гарантыйнага тэрміна ў тры гады трэба выпраўляць выяўленыя недахопы за чатыры гадзіны.