Фотафакт: Што рабілася ў Хельсінкі, калі фінскія хакеісты перамаглі канадцаў

У ноч з 26 на 27 мая ўся Фінляндыя не спала. Зборная краіны выйграла чэмпіянат свету па хакеі. На вуліцах стралялі феерверкамі і гарлапанілі песні. Увечары 27 мая на адной з цэнтральных плошчаў Хельсінкі праходзіла прамая трансляцыя з прэс-канферэнцыі каманды, якая адразу стала знакамітай.

Звычайна фіны стрыманыя ў эмоцыях, але ў гэты дзень усміхаюцца ўсё. Як мінімум – усміхаюцца, але часцей – спяваюць, танцуюць і абдымаюцца з сустрэчнымі. У Хельсінкі нават каменныя атланты чыгуначнага вакзала надзелі хакейныя шлемы ў гонар хакейных герояў. Восем гадоў чакання скончыліся перамогай, якая падобная да казкі.

Чэмпіёнскі тытул 2019 году – трэці ў гісторыі хакейнай зборнай Фінляндыі. Раней яна перамагала на чэмпіянатах ў 1995 і 2011 гадах.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: