Новыя банкноты выраблены па сучасных тэхналогіях, якія прадухіляюць фальсіфікацыю, піша yle.fi.

100 ja 200 euron setelit.
Фота: Maik Guedes / Euroopan keskuspankki / Lehtikuva
Новыя купюры наміналам 100 і 200 еўра ўводзяць у абарачэнне 28 мая адначасова ва ўсіх краінах Еўразоны. Пра гэта паведамляе Банк Фінляндыі. Завяршыўся праект па мадэрнізацыі банкнот еўра. Раней былі ўведзеныя купюры наміналам 5, 10, 20 і 50 еўра. У новай серыі адсутнічае банкнота ў 500 еўра.

Паводле паведамлення Цэнтрабанка, новыя купюры выраблены па апошнім слове тэхнікі. Упершыню на іх спадарожнікавыя галаграмы. Па памеры яны вузейшыя за старыя, каб іх было зручней класці ў кашалёк.

Усе старыя банкноты можна працягваць выкарыстоўваць да іх натуральнага вываду з абарачэння.