У прамысловы магазін прыгранічнага аграгарадка Гожа зачасцілі літоўцы. Яны бяруць мыла гаспадарчае і касметыку беларускай вытворчасці, паведамляе rgazeta.by.

Раней жыхары суседняй краіны ў гандлёвым аб’екце з’яўляліся радзей і тавару бралі менш, адзначае прадавец Ганарата Паўлоўская. Цяпер «дапамагаюць» павялічваць выручку. Падвышаным попытам карыстаецца мыла гаспадарчае і туалетнае дзіцячае. На другім месцы па папулярнасці - касметыка (танальны крэм і туш), на трэцім — трыкатаж. Усе тавары беларускай вытворчасці. У аграрны сезон замежнікі актыўна набываюць у сельмагу ўгнаенні.

— Мужчыны старэйшага ўзросту з задавальненнем купляюць наш адэкалон. Кажуць, не саступае еўрапейскім субратам. Жанчыны пытаюць беларускі трыкатаж. Адна жыхарка Літвы набрала адзення ў нашай краме на 560 рублёў, — расказвае прадавец. — У нас ёсць аддзел, дзе прадстаўлены тавар па зніжаных цэнах. Там ёсць што выбраць. Пастаянна абнаўляем і пашыраем асартымент, арыентуемся на запыты пакупнікоў.