12 мая ў дзяжурную частку Дзяржаўтаінспекцыі паступіла паведамленне, што ў Гродне меркавана п’яны мужчына кіруе транспартным сродкам. Мужчыну затрымалі на вуліцы Шчорса, піша grodno.mvd.gov.by.

Аказалася, што кіроўца сапраўды п’яны. Канцэнтрацыя алкаголю ў яго крыві склала 1.75 праміле. Але на гэтым гісторыя не завяршылася. Дакументаў на машыну ў мужчыны пры сабе не было, таксама адсутнічалі правы кіравання транспартным сродкам і дакументы асобы.

Далейшыя зносіны з кіроўцам праходзілі ўжо ў будынку раённага аддзела ўнутраных спраў. Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына з’яўляецца асобай без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў 1969-го года нараджэння і кіраваў ён аўтамабілем, які скраў некалькі гадзін таму.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 ст. 214 КК РБ «Угон транспартнага сродку або маламернага судна».