47-гадовы бацька і 19-гадовы сын выпівалі дома па вуліцы Савецкіх Памежнікаў. За дабаўкай позна ўвечары пайшлі на чыгуначны вакзал. Праходзячы па Антонава, сын пачаў тузаць за ручкі прыпаркаваныя аўтамабілі. «Форд» апынуўся адчыненым. Малады чалавек хацеў яго завесці, але не атрымалася, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Тады яны з бацькам знялі з машыны акумулятар і забралі рэчы, якія можна прадаць, на агульную суму звыш 200 рублёў.

Яшчэ адна іншамарка, якая прыцягнула ўвагу зламыснікаў, была зачыненай. Бацька металічнай трубой разбіў бакавое шкло. У пашкоджанае «Рэно», каб завесці, зламыснікі ўсталявалі выкрадзены з першага аўтамабіля акумулятар. Машына пакацілася і ўперлася ў бардзюр, заклініла руль. Выкраўшы акумулятар і бесправадную акустычную сістэму на суму 180 рублёў, яны кінулі аўтамабіль і адправіліся дадому.

Раніцай уладальнікі іншамарак ўбачылі пашкоджанні і выявілі, што выкрадзены рэчы. Яны звярнуліся ў міліцыю. Зламыснікаў ўсталявалі на працягу дня дзякуючы камерам відэаназірання на вуліцы Антонава. У цяперашні час затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Бацька раней быў шматкроць судзімы і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Яго сын у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі не трапляў ні разу.

Крымінальныя справы ўзбуджаныя на падставе часткі 2 артыкула 214 «Угон» і частцы 2 артыкула 205 «Крадзеж» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.