Васьмікласнік ішоў дадому са школы па ўзбочыне вуліцы Маркава. Убачыў маму, якая ехала ў сустрэчным напрамку на веласіпедзе. Не ўпэўніўся ў бяспецы і пайшоў да яе, паведамляе ДАІ Гродна.

У спадарожным кірунку рухалася «Дэу», кіроўцу якой пазбегнуць наезду не ўдалося. Хлопчык з капота зваліўся на дарогу, стукнуўся правым локцем, атрымаў пералом левага пляча і змешчаны ў бальніцу.