Каля 11:30 з даху гандлёвага дома «Нёман» збіраўся саскочыць малады гродзенец. Хлопца выратавалі дырэктар і супрацоўнік кафэ “Крыша мира”, якое знаходзіцца на даху ўнівермага.
Прычыны, па якіх хлопец хацеў саскочыць з даху, пакуль невядомыя. Зараз яму аказваюць дапамогу медыкі.
У крызіснай сітуацыі можна звярнуцца па тэлефоне даверу ў Гродне – 170 (званкі з гарадскіх тэлефонаў на тэрыторыі Гродна) з 8.00 да 24.00.
Таксама працуе рэспубліканская тэлефонная “гарачая лінія” па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю: 8 (801) 100-16-11 (кругласутачна, бясплатна).