Вішню пры ходніку ламалі экскаватарам, бо, як адказалі будаўнікі, не было пілаў. Гэта адбылося ў суботу 11 мая, на будоўлі па вуліцы Вялікай Траецкай. Будаўнічы ўчастак размешчаны паміж рамеснай крамай «Лёля» і домам № 11.

Як адказалі будаўнікі прадавачцы крамы, што стала сведкай, ніжнія галіны заміналі працы, а пілаў у працоўных не было. Паводле праекта, дрэва, якое знаходзіцца на мяжы будаўнічага ўчастка, мусіць быць захаванае, але не прынята аніякіх мераў па яго захаванні.

Відэафакт: Ламалі вішню экскаватарам, бо не было пілаў

Відэафакт: Ламалі вішню экскаватарам, бо не было пілаў

«Гаспадар участка ў прынцыпе за захаванне, але ён не будзе сачыць за працай будаўнікоў. І цяпер капаюць ля самых каранёў», — тлумачыць Дар’я Фядотава, гаспадыня крамы «Лёля», каля ганку якой расце дрэва.

Відэафакт: Ламалі вішню экскаватарам, бо не было пілаў

Відэафакт: Ламалі вішню экскаватарам, бо не было пілаў

Відэафакт: Ламалі вішню экскаватарам, бо не было пілаў

Дар’я плануе звяртацца ў Інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Летась да гадавіны працы крамы майстрыцы «апранулі» вішню ў карункі, праз што яна ператварылася ў гарадскі арт-аб'ект. Гэта адзінае дрэва на некалькі дамоў уздоўж вуліцы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life