Новы сезон стартаваў 1 мая на танцавальнай пляцоўцы ва ўрочышчы Пышкі ў Гродне, перадае БЕЛТА.

Танцпляцоўка ў Пышках — папулярнае месца адпачынку для пажылых гараджан. У сезон, а ён традыцыйна доўжыцца з мая па кастрычнік, на танцы ў суботу і нядзелю тут збіраюцца сотні гродзенцаў.

Існуе танцпляцоўка больш за 15 гадоў. У горадзе ініцыятыву падтрымліваюць. Штогод перад пачаткам сезону камунальныя службы прыводзяць у парадак і саму пляцоўку, і малыя архітэктурныя формы, і тэрыторыю вакол. Музычныя вечары праходзяць пры падтрымцы гарадскога цэнтра культуры. Ёсць тут не толькі заўсёднікі танцаў, але і свой пастаянны ды-джэй.

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

«Музычнае напаўненне? На любы густ. Любяць нашы танцоры і сучасную музыку, і рэтра. Ёсць у рэпертуары і хуткія, і павольныя кампазіцыі. Танцуем і кракавяк, і польку, і падэспань, і нават танга. Можам і моладзь павучыць», — распавядае ды-джэй Мікалай Новікаў. Ён падкрэслівае, што сустрэчы ў Пышках для многіх сталі важнымі падзеямі ў жыцці.

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

«Тут сябры, зносіны. Адчуваю сябе патрэбнай, запатрабаванай. Мы тут не старэем», — распавядае Вольга Кузьміцкая. На танцпляцоўку ў Пышкі яна ходзіць з 2006 года. Распавядае, што не рэдкія выпадкі, калі самотныя пенсіянеры знаходзяць сабе пару і літаральна маладзеюць на вачах.

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

Напрыклад, удаўцы Людміла Мілевіч і Аляксандр Каршакоўскі пазнаёміліся тут сем гадоў таму. З тых часоў разам ходзяць у лесапарк і патанцаваць, і пагуляць, і паразмаўляць з сябрамі, якіх знайшлі за гэтыя гады. «Гэта дапамагае заставацца ў тонусе, бадзёрыць. Дарэчы, задаволеныя і дзеці. Бо мы не бурчым, не навязваемся, а цікава праводзім час», — адзначае Аляксандр Каршакоўскі.

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

Прыцягвае танцпляцоўка не толькі гродзенцаў. Уладзімір Бычкоў двойчы ў год прыязджае ў Гродна з расійскага Ульянаўска. З сябрамі сустракаецца ў Пышках. «Такія ініцыятывы, магчымасць сабрацца разам, правесці час, пагутарыць і патанчыць сапраўды падаўжаюць жыццё. Мне ў Ульянаўску такіх мерапрыемстваў не хапае», — распавядае ён.

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры

Дарэчы, танцы для ўсіх жадаючых бясплатныя. Пастаянныя наведвальнікі танцпляцоўкі дбайна сочаць за парадкам. Актыўныя пенсіянеры пастаянна выступаюць і з ініцыятывамі па паляпшэнню інфраструктуры. Па іх просьбах усталявалі новыя месцы для адпачынку. Таксама побач з танцпляцоўкай размясцілі таблічку з раскладам аўтобуса.

Пажылыя гродзенцы адкрылі сезон танцаў на свежым паветры