Дзікая жывёла выйшла да людзей ноччу 27 красавіка ў раёне прыпынку «КСМ». Відавочцы адзначаюць, што маленькае лісяня брахала і даволі хутка схавалася ў лесе.

Намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка Віталь Гуменны распавёў Hrodna.life, што ў раёне Пышкі і КСМ могуць быць норы лісаў. Зараз у гэтых жывёл як раз «дзіцячы бум». У заапарку таксама прыплод. Калі жывёл не чапаць, то яны не прадстаўляюць небяспекі для людзей.

https://www.instagram.com/p/Bw1IHrroS97/

За апошнія некалькі гадоў у Гродне пачасціліся выпадкі, калі дзікія жывёлы выходзяць да людзей. Гэта можа быць звязана з вялікай колькасцю харчовых адходаў у лясных масівах і на ўскрайках горада.

Чаму дзікія жывёлы са сваіх натуральных умоваў пасялення прыходзяць у шумныя горада, наколькі яны небяспечныя і як правільна сябе паводзіць пры сустрэчы з імі? Пра гэта Віталь Гуменны расказаў раней Гродненскаму зялёнаму парталу.