У пачатку чэрвеня ў сацыяльных сетках гродзенцы сталі паведамляць аб нашэсці вожыкаў у горадзе. Гэтых звяркоў у вялікай колькасці ўсё часцей можна ўбачыць у гарадскіх скверах і жылых раёнах. Спецыялісты паведамляюць, што з кожным годам калючыя жывёлы ўсё бліжэй падбіраюцца да людзей.

Намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка Віталь Гуменны адзначае, што вожыкі - гэта не сабакі і не каты, і браць іх дадому не рэкамендуецца. Іх месца — у жывой прыродзе, дзе яны выконваюць сваю ролю. У горадзе гэтых жывёл прыцягвае вялікая колькасць адходаў.

«Раней такога не было. А зараз з кожным годам вожыкаў усё больш і больш. Успамінаем леташнюю сітуацыю на Дамброўскага, дзе вожыкі стварылі цэлую сцежку. Увечары пасля шасці можна было назіраць за іх перамяшчэннем. Усё з-за таго, што ў горадзе шмат месцаў з адходамі, дзе яны могуць харчавацца. У гэты перыяд у вожыкаў з’яўляецца патомства і яны выкарыстоўваюць гарадскія тэрыторыі як паляўнічыя ўчасткі», — распавёў Віталь Гуменны.

Асцярожна вожыкі! У Гродне нашэсце калючых жывёл

Вожыкаў не рэкамендуецца чапаць і падкормліваць. Гэтыя жывёлы з’яўляюцца перш за ўсё платаяднымі і ўсе прадукты звязаныя з малаком для іх згубныя. У вожыкаў дастаткова ежы ў прыродзе. Падкормка гэтых жывёл толькі прыцягвае іх у гарады і вядзе да таго, што іх часта пераязджаюць на дарогах.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life