Зумежник прыехаў да бацькі ў адну з вёсак Гродзенскага раёна, зарэгістраваўся і, згодна з міграцыйным заканадаўствам, павінен быў тут жыць, піша rgazeta.by. Аднак рэгістрацыю ён аформіў фармальна, сам пасяліўся ў Гродне.

Парушэнне выявілі падчас правядзення спецаперацыі «Нелегал». Па яе выніках за 4 дні за парушэнне міграцыйнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 18 чалавек. Пад адказнасць трапляюць і мясцовыя жыхары, у якіх жывуць замежнікі без рэгістрацыі.

На тэрыторыі Гродзенскага раёна каля тысячы замежнікаў маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і 135 часова пражываюць, распавяла інспектарка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Гродзенскага РАУС Вікторыя Фядотава. Замежныя грамадзяне абавязаны пражываць па месцы рэгістрацыі. За парушэнне пагражае штраф да 50 базавых велічынь або дэпартацыя. Паўторнае парушэнне цягне больш сур’ёзнае пакаранне.