З 23 красавіка на цэнтральнай дарозе ў «Брузгах» пачнуць замяняць дарожнае пакрыццё. Таму рух усіх відаў транспарту ажыццяўляецца толькі па дзвюх палосах — адна на ўезд і адна на выезд, паведамляе grt.customs.gov.by.

Манеўраваць на кірунку практычна немагчыма, рух транспарту — вельмі абмежаваны. Калі скончыцца рамонт, паведамяць пазней. 'Кіроўцаў просяць выбіраць альтэрнатыўныя кірункі.

Рамонт з’яўляецца часткай рэканструкцыі пункта пропуску «Брузгі» і ажыццяўляюцца ў рамках міжнароднага праекта па мадэрнізацыі транзітнага калідора трасы М6. Да пачатку II Еўрапейскіх Гульняў працы будуць поўнасцю завершаны.