Пра гэта паведамілі belta.by ва УДАІ МУС Беларусі. Інспектары ДПС пракантралююць фізічны стан кіроўцаў, выкананне правілаў прыпынку і стаянкі.

— Паводле прагнозу сіноптыкаў ў выхадныя будзе цёплае надвор’е. Многія грамадзяне захочуць правесці ўік-энд на прыродзе ў месцах адпачынку і паблізу вадаёмаў. У сувязі з гэтым нарады ДАІ будуць знаходзіцца каля такіх месцаў, дзе забяспечаць грамадскі парадак і бяспеку дарожнага руху, — адзначылі ў ДАІ.

Акрамя таго, у выхадныя, а таксама на працягу вялікіх майскіх святаў супрацоўнікі ДАІ возьмуць пад асаблівы кантроль загарадныя трасы, аўтамабільныя дарогі, якія праходзяць праз населеныя пункты, вуліцы і дарогі гарадоў. Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху (кіроўцаў, веласіпедыстаў і пешаходаў), бяспраўнікаў і пешаходаў-парушальнікаў.