У трэцім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 7 красавіка, “Нёман” мінімальна саступіў “Юнацтву” – 1:2.
Чарговы баявы матч паказалі супернікі ў фінале. Госці першымі адкрылі лік, зрабіў гэта на на 15-й хвіліне Кагалёў. “Нёман” здолеў зраўняць лік толькі на чацвёртай хвіліне другога перыяду. Гродзенцы рэалізавалі большасць, шайбу на свой рахунак запісаў Бадун. У трэцім перыядзе гледачы ўбачылі толькі адну шайбу, хоць момантаў у каманд было дастаткова. Асабліва “Нёман” актыўна дзейнічаў у атацы, але ў гасцей упэўнена абараняў вароты Брыкун. Вырашальны гол на 43-й хвіліне застаўся за мінчанамі, адзначыўcя Развадоўскі .Такім чынам “Юнацтва” абыгрывае “Нёман” з лікам 2:1 і выходзіць наперад у фінальнай серыі.
“Нёман” – “Юнацтва” – 1:2 (0:1, 1:0, 0:1)
Шайбы:
0:1 – Кагалёў (К. Брыкун, Антонаў, 15.15).
1:1 – Бадун (23.46).
1:2 – Развадоўскі (43.02).
Лік у серыі да 4-х перамог – 1:2.
Наступны матч каманды правядуць 8 красавіка, таксама ў Гродне.















