Некалькі дзясяткаў фатаздымкаў, зробленых Пятром Шумавым цягам першай чвэрці ХХ стагоддзя, упершыню можна пабачыць у Гродне. На фота — самыя знакамітыя асобы таго часу: Альберт Энштэйн, Марына Цвятаева, Марк Шагал. Выстаўка прац Шумава адкрылася ў Новым замку 29 сакавіка.

Народжаны ў Гродне рэвалюцыянер і фатограф пражыў некалькі жыццяў. Сціплы гродзенскі гімназіст, потым студэнт, палымяны рэвалюцыянер, а потым самы знакаміты парыжскі фатограф. Шумаў памёр больш за 80 гадоў таму, але ягонае вяртанне як асобы і мастака ў Беларусь пачалося ўсяго некалькі гадоў таму з навуковых публікацый і дакументальных фільмаў.

Пётр Шумаў вярнуўся ў Гродна: у Новым замку адкрылася выстаўка знакамітага парыжскага фатографа

Фотавыстаўка была арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі і Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем. Фінансаванне выставы ўзяла на сябе гродзенская кампанія «Контэ Спа». Непасрэднымі ініцыятарамі выставы сталі гродзенскі фатограф і журналіст Аляксандр Ласмінскі і тагачасны пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. На выстаўцы прадстаўлены не толькі копіі здымкаў знакамітасцей, якія захоўваюцца ў Францыі, але і арыгінальныя здымкі і дакументы, што перахоўваюцца ў Гродне.

Пётр Шумаў вярнуўся ў Гродна: у Новым замку адкрылася выстаўка знакамітага парыжскага фатографа

Пётр Шумаў вярнуўся ў Гродна: у Новым замку адкрылася выстаўка знакамітага парыжскага фатографа

Выстаўка будзе працаваць у гродзенскім Новым Замку да сярэдзіны красавіка.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life