Хто такі Пётр Шумаў? Некалькі цікавых фактаў пра парыжскага фатографа родам з Гродна

Выстаўка прац Пятра Шумава адкрылася ў Новым замку 29 сакавіка. На фота – самыя знакамітыя асобы першых дзесяцігоддзяў 20 ст.: Альберт Энштэйн, Марына Цвятаева, Марк Шагал. Чым знакаміты аўтар фота і як ён звязаны з Гродна?

Пётр Шумаў нарадзіўся ў 1872 г. у сям’і досыць высокапастаўленага рускага чыноўніка. Аднак ягонае жыццё склалася так, што стаў адным з найбольш палымяных рэвалюцыянераў і праціўнікаў царскага рэжыма.

Хто такі Пётр Шумаў? Некалькі цікавых фактаў пра парыжскага фатографа родам з Гродна

Кіраваў яўрэйскімі рэвалюцыянерамі

Галоўную частку прыхільнікаў Шумава складалі яўрэйскія рабочыя Гродна. Шумаў добра валодаў ідышам – тагачаснай яўрэйскай мовай. Так аказалася, што рускі па паходжанні актывіст Польскай сацыялістычнай партыі кіраваў яўрэйскімі рэвалюцыянерамі.

Пачаў вучыцца фатаграфіі позна

Фатаграфіі Шумаў пачаў вучыцца маючы каля сарака гадоў, толькі пасля таго, як з’ехаў у эміграцыю ў Парыж, але гэта не перашкодзіла яму стаць самым вядомым фатографам французскай сталіцы.

Прыдумаў сваю тэхніку

Шумаў прыдумаў унікальную тэхніку партрэтавання – буашумаў. Гэта набраны з невялічкіх кавалкаў дрэва партрэт чалавека, які перадае найменшыя адценні святла. На выстаўцы ў Новым Замку можна ўбачыць такі партрэт.

Хто такі Пётр Шумаў? Некалькі цікавых фактаў пра парыжскага фатографа родам з Гродна

Атрымаў ордэн дзякуючы Пілсудскаму

Пётр Шумаў быў знаёмы з Юзафам Пілсудскім, які паспрыяў прызнанню свайго калегі па рэвалюцыйнай барацьбе ў Польшчы. Шумаў атрымаў вайсковую адзнаку Крыж Незалежнасці і пераехаў жыць у Лодзь, дзе і памёр у 1936 г.

У Гродне застаўся толькі след на могілках

Адзіным артэфактам, які застаўся ад Пятра Шумава ў Гродне, з’яўляецца магіла ягоных бацькоў, якая знаходзіцца на старых могілках па вуліцы Антонава. Прыхільнікі творчасці мастака могуць пакласці там кветкі.

Хто такі Пётр Шумаў? Некалькі цікавых фактаў пра парыжскага фатографа родам з Гродна

Больш падрабязна пра Пятра Шумава можна прачытаць у артыкуле Андрэя Вашкевіча на сайце harodnia.com.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: