Адкрыццё выставы гродзенскай фатографкі Наталіі Дораш прайшло ў Хайфе 20 лютага. Арганізаваў паказ мясцовы фотаклуб «Цафон». Выстава зроблена паводле фотапректа «Сны горада», які складаецца з больш як паўсотні здымкаў-калажаў.

Сваімі працамі Наталія Дораш «намалявала» настрой даўніны, што незваротна знікае з рэчаіснасці і можа вярнуцца толькі ў снах. Сам горад, упэўнена фатографка, таксама бачыць сны. Галоўные героі гэтых мрояў - жыхары Гродна, што ходзяць зараз па яго вуліцах ці ўжо адышлі ў нябыт.

У Ізраілі паказваюць сны пра Гродна. На фотаздымках Наталіі Дораш

«Мне часам сніцца наш горад. Я іду па вуліцы свайго дзяцінства Акадэмічнай, праходжу міма кірхі, сустракаю суседку цётку Олю, якая на мяне не звяртае ўвагі, хоць з ёй вітаюся і ківаю ёй галавой. Вось дворык маёй сяброўкі Томкі, у ім мы дзецьмі праводзілі шмат часу ў гульнях. У вячэрніх прыцемках на верхавінах высокіх дрэў старых нямецкіх могілак крычаць няўрымслівыя гракі, у вокнах вялікага пакоя нашага дома гарыць святло — там мама», — расказала аўтарка праекта для Telegram-канала «Тётя Ира разрешила».

У Ізраілі паказваюць сны пра Гродна. На фотаздымках Наталіі Дораш

«Адчыняю брамку ў наш сад… і прачынаюся. У маіх снах пра наш горад мне ніколі не ўдаецца сустрэцца з маёй нябожчыцай-мамай, прыцягнуць увагу суседкі, якая таксама даўно памерла і яе шматлюднае пахаванне чамусьці захавалася ў маёй дзіцячай памяці. «Нябожчыкі, — тлумачыла бабуля, — сняцца да змены надвор’я».

У Ізраілі паказваюць сны пра Гродна. На фотаздымках Наталіі Дораш

Вузкія вулачкі горада, Стары замак, дамы і дворыкі, рачулка Гараднічанка, крутая горка яра ў парку, арэлі і крывыя люстэркі пакоя смеху… Мае сны — гэта толькі трансфармацыя ўспамінаў аб мінулым жыцці.

У Ізраілі паказваюць сны пра Гродна. На фотаздымках Наталіі Дораш

Калі чалавеку сніцца яго родны горад, што ж сніцца самому гораду? Таямніца. Дзесяць гадоў таму актыўна здымала гродзенскія вуліцы і гараджан. За гэты прамежак часу яны змяніліся, страціўшы адмысловую атмасферу гродзенскай даўніны.

Праглядаючы файлы той даўняй фотаздымкі, прыйшла ідэя паспрабаваць увасобіць сны старога горада ў карцінках.

У Ізраілі паказваюць сны пра Гродна. На фотаздымках Наталіі Дораш

Фатаграфіямі іх не назавеш: як мастак піша фарбамі на палатне сваё асабістае бачанне якой-небудзь з’явы, я фантазіявала, «малюючы» карцінкі сноў з дапамогай інструментаў фоташопа.

У Ізраілі паказваюць сны пра Гродна. На фотаздымках Наталіі Дораш

Акрамя калажаў уключыла ў серыю і сапраўдныя фатаграфіі дамоў Новага Свету. У некаторых ужо ніхто не жыве, але горад часта прыгадвае іх былых жыхароў.

У Ізраілі паказваюць сны пра Гродна. На фотаздымках Наталіі Дораш
У Ізраілі паказваюць сны пра Гродна. На фотаздымках Наталіі Дораш

А ці сніцца вам наш стары горад, які сніць вас?"

Чытайце таксама: