«А што, у Маскве котак не знайшлося?» — пыталіся ў фатографаў, якія паказалі ў сталіцы Расіі выставу аб котках беларускага Гродна. Яны цярпліва тлумачылі: «Тут котка не адчувае сябе настолькі ўтульна і вольна, каб годна паказаць сябе на фоне маскоўскай архітэктуры». Праект «Коткі горада Гродна» ў рамках XII Маскоўскай міжнароднай біенале «Мода і стыль у фатаграфіі - 2021» прадстаўляюць ў Мультымедыя арт музеі фатографы Наталлі Багдановіч з Гродна і Сяргей Пушкін з Масквы. Убачыць выставу можна да 29 жніўня.

Галоўныя героі гарадскога пейзажу

Аўтары каціных фотазамалёвак распавялі Hrodna.life, што спачатку іх праект планаваўся як архітэктурны. Але коткі Гродна вельмі хутка і зразумела патлумачылі, хто тут галоўная славутасць. Так праект «міжволі адхіліўся ў бок гарадскога пейзажу і партрэтнага жанру па прычыне відавочнай харызматычнасці галоўнага героя серыі», — пісаў на сваёй старонцы ў Facebook фатограф Сяргей Пушкін.

«Коткі горада Гродна» скараюць Маскву. Наталля Багдановіч і Сяргей Пушкін падрыхтавалі фотавыставу пра «сваякоў чалавека па кацінай лініі»

Наталля Багдановіч — мастачка, выкладчыца малюнку, жывапісу, кампазіцыі, кітайскага жывапісу гохуа. У 1989 годзе скончыла мастацка-графічнае аддзяленне ВДУ ім. Машэрава (Віцебск). З 1997 года — член Народнага фотаклуба Гродна.

Лаўрэатка міжнароднай выставы «Свет вачыма жанчын» (Хайфа, Ізраіль, 2014).

«Коткі горада Гродна» скараюць Маскву. Наталля Багдановіч і Сяргей Пушкін падрыхтавалі фотавыставу пра «сваякоў чалавека па кацінай лініі»

Сяргей Пушкін займаецца фатаграфіяй з 1997 года. Удзельнік творчага аб’яднання «Студыя-110». Працы Пушкіна экспанаваліся ў музеях і галерэях Масквы, Берліна, Феадосіі, Гродна. Лаўрэат конкурсу «Серебряная камера» на найлепшы фотарэпартаж пра Маскву ў намінацыі «Архітэктура» (2000).

Гродна — горад рамантыкаў і котак

Куратарка выставы Ганна Зайцава піша у анатацыі праекта, што гэтыя «сваякі чалавека па кацінай лініі» — частка тых «сетак», якія ў Гродне захоплівае і вабіць.

«Калі велізарная, суровая Масква, што ні на міг не засынае і штодня правярае на трываласць сваіх жыхароў - горад працаголікаў і сабак, то патрыярхальны ўтульны Гродна — горад рамантыкаў і котак. Сваёй зачаравальнай мяккасцю коткі на векі заваявалі сэрцы лагодных гродзенцаў і незаўважна „захапілі ўладу“ у горадзе».

Снимок из проекта "Кошки города Гродно" Натальи Богданович и Сергея Пушкина
Здымак з праекта «Коткі горада Гродна» Наталлі Багдановіч і Сяргея Пушкіна

Праект пра котак Гродна фатографы здымалі з 2004 па 2007 гады. Для фотапалявання выкарыстоўвалі вузкафарматную камеру і чорна-белую дробназярністую плёнку з нізкай адчувальнасцю. Амаль усе кадры знятыя са штатыва. Фатографы знаходзілі ў горадзе «кацінае» месца, усталёўвалі штатыў і чакалі, пакуль адбудзецца яркая кота-фота-графічная падзея.

Снимок из проекта "Кошки города Гродно" Натальи Богданович и Сергея Пушкина
Здымак з праекта «Коткі горада Гродна» Наталлі Багдановіч і Сяргея Пушкіна

Ад першапачатковай архітэктурнай ідэі праекта цалкам адмаўляцца не давялося. Гродзенскія коткі не менш за фатографаў любілі старую частку горада — з драўлянай архітэктурай, утульнымі панадворкамі і незаўважнымі праездамі.

Снимок из проекта "Кошки города Гродно" Натальи Богданович и Сергея Пушкина
Здымак з праекта «Коткі горада Гродна» Наталлі Багдановіч і Сяргея Пушкіна

Людзей на фотаздымках практычна няма. Толькі горад і кошкі. Але тое, што ў Гродне коткі такія незалежныя і свабодныя, на думку аўтараў, залежыць шмат у чым ад іх гродзенскіх «бліжэйшых сваякоў па чалавечай лініі».

Упершыню выставу «Коткі горада Гродна» паказалі ў Музеі архітэктуры ім. А. В. Шчусева ў 2008 годзе. Цяпер яна захоўваецца ў зборах Мультымедыя арт музея Масквы.

Чытайце таксама: