25 сакавіка 2019 года. Людзі прыйшлі на вулічны канцэрт, які так і не адбыўся.
У газеце «СБ-Беларусь сегодня» выйшла чарговая калонка Андрэя Мукавозчыка. Цяпер ён патлумачыў, чаму 25 сакавіка ў цэнтры Мінску трэба было затрымаць музыкаў Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна.
Мукавозчык у сваім тэксце спачатку звяртае ўвагу на тое, што некаторыя песні беларускіх музыкаў маюць нібыта правакатыўны сэнс: напрыклад, песня NRM «Мы — партызаны, лясныя браты» або BRUTTO «Хто супраць народа, пакаштуй кастэта!».
«І калі мастак-творца легендай выходзіць у пэўны дзень у цэнтр гораду з гітарай, будзьце ўпэўненыя — ён не моцна думае. Ён хоча хайпа. У яго ў футарале — пратэст. Не надта і важна, супраць чаго, — ён ёсць. У легендарнага музыкі пратэст адпаведна легендарнага памеру. У сэнсе — ну зусім ужо неабдуманы. Ім жа, затрыманым Вольскаму, Вайцюшкевічу, Варашкевічу і Аракеляну, што да іх далучыўся, — ім жа не было справы, чым зоймецца малады, няўрымслівы, разгарачаны іх песнямі натоўп пасля таго, як яны свой хайп зловяць і інструменты складуць? Кветачкі ён пойдзе нюхаць або камянямі ў шыбы кідаць — гэта ж ужо не іх клопат, праўда? А ну як правакатар у тым натоўпе, што выпадкова сабраўся (а зусім нават не імі сабраны, так?) — што тады рабіць? Клікаць міліцыю? Дык яна ўжо тут, яна — па абавязку службы — падумала загадзя. Так што вы ўжо прабачце і пройдзем. Учатырох пасядзець пару гадзінаў у РУУС, успомніць маладосць — таксама, ведаеце, прыгода. Будзе пра што пісаць. У новых песнях. Ці ўжо і ў мемуарах», — тлумачыць аўтар допісу.
hrodna.life/2019/03/25/u-minsku-zatryimali-volskaga/
Пасля гэтага Мукавозчык характарызуе само свята Дня Волі: «Вы што, уласна, збіраліся адзначаць? Як сто гадоў таму купка ўтапістаў крыкнула „незалежнасць“ і разбеглася, нічога не зрабіўшы?». Ён таксама папракае музыкаў, што беларускія музыкі не хочуць збірацца святкаваць 9 траўня або 3 ліпеня.
«Унутраны пратэст ёсць у кожнага чалавека. У творчага — тым больш. Карані яго, мабыць, у тым трохгадовым узросце, калі - будзеш манную кашу есці? Не манную, не кашу і не буду! Але дарослыя людзі, хацеў было напісаць і спыніўся. Бо мастакі - яны ж усё жыццё дзеці. Асабліва легендарныя. Так яно зроблена і інакш яно не працуе. Таму трэба размаўляць і тлумачыць. Як вучыць педагогіка — спакойна, па-даросламу, не падладжваючыся і без сюсюкання», — піша Мукавозчык.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…