Музыканты хацелі даць канцэрт у цэнтры Мінску, але іх затрымалі. Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе Эдуард Пальчыс.

«Улады вельмі добра адпрацоўваюць загад Лукашэнкі ад 1-ага сакавіка на «вялікай размове» — «Бангалор і ніякай актыўнасці ў цэнтры горада, — піша Эдуард. — Толькі што ў бус ціхары суправадзілі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна, якія хацелі сыграць на вуліцы Камсамольскай. На Кастрычніцкай Плошчы таксама затрымліваюць усіх каго можна, хто з БЧБ-сімволікай.

Гэта вам не Гродна. У Мінску затрымалі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна
Людзі стаяць і чакаюць на музыкантаў
25 сакавіка беларусы адзначаюць 101-ую гадавіну ўзнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі. У Гродне свята прайшло ў Каложскім парку 23 сакавіка без аніводнага затрымання.