Мост арачнай канструкцыі злучыць праз Нёман дзве зоны адпачынку. Як распавёў галоўны інжынер праекта, мост будзе шырынёй 4,75 метра, веладарожка зойме два з паловай метры, а пешаходны тратуар — 2,25 метра. Праектам прадугледжана таксама магчымасць перамяшчэння па мосце інвалідам-калясачнікам і бацькам з дзіцячымі вазкамі, паведамляе «Гродзенская праўда».

Пешаходны мост нашмат скароціць шлях з горада да базы адпачынку «Прывал». Тут ўладкоўваецца пляжная зона, у складзе якой будзе пірс даўжынёй 28 метраў. У спартыўным сектары зоны размесцяцца тэнісны корт, баскетбольная пляцоўка, а таксама пляцоўка для пляжнага футбола і валейбола. Пасля ўводу моста трапіць сюды з левага берага Нёмана можна за дзясятак хвілін. Ён будзе зручны і для гараджан, і для турыстаў, якія ўсё часцей наведваюць «Прывал».

Зараз абмяркоўваецца канчатковая прывязка маста да мясцовасці, вырашаюцца пытанні з адводам зямельнага ўчастка пад закладку апорных канструкцый.

Гэта праект «Гроднаграмадзянпраекта». Даўжыня маста складзе 200 м.