Інцыдэнт адбыўся ўчора на вуліцы Белуша ў 12.15 ў Гродне. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, але балкон быў моцна пашкоджаны агнём.

Як распавялі «Гродзенскай праўдзе» у гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, жанчына выйшла на балкон, каб папаліць. У нейкі момант у яе зазваніў тэлефон, яна вярнулася ў кватэру. Цыгарэта засталася непатушанай. З-за чаго загарэліся пража і рэчы, якія захоўваліся на балконе.

Жанчына паспрабавала сама патушыць агонь, але ў яе нічога не выйшла. МНС выклікалі суседзі, якія звярнулі ўвагу на полымя.