У адным з класаў будынка нядзельнай школы Свята-Пакроўскага сабора з’явілася фрэска — ікона, на якой намаляваны святы князь Фёдар Астрожскі падчас Грунвальдскай бітвы. Гэтай працай цягам двух месяцаў займаўся мастак Аляксандр Рыбін.

Такую фрэску пабачыў айцец Георгій Рой у Пакрова-Нікольскім саборы ў Клайпедзе і натхніўся ёй. Падобны малюнак ён вырашыў зрабіць і ў Гродне, менавіта ў адным з класаў нядзельнай школы Свята-Пакроўскага сабора

«Я быў вельмі ўражаны Пакрова-Нікольскім саборам Клайпеды, там увесь храм распісаны сюжэтамі праваслаўнага жыцця ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, — распавядае Георгій Рой. — І калі я ўбачыў фрэску Грунвальдскай бітвы, я падумаў, што гэта магло бы быць выдатным элементам выхавання патрыятычнай культуры і пачуццяў у нашай моладзі і дзяцей. Грунвальдская бітва для гісторыі Беларусі, і ў прыватнасці для гісторыі Гродна мае вялікае значэнне, таму што яна паклала канец амаль 150-гадовай вайне паміж нашым горадам і крыжакамі. А яшчэ на гэтай фрэсцы мяне вельмі ўразіла тое, што сярод ваяроў ВКЛ быў і князь Фёдар Астрожскі, якога мы сёння шануем і памятаем. Ён знаходзіцца ў ліку беларускіх святых».

У пачатку 2019 года айцец Георгій Рой пагутарыў з выкладчыкамі нядзельнай школы і ўладыкам Арцеміем, які даў сваё добраслаўленне на працы. У выніку ў канцы сакавіка фрэска з’явілася.
У нядзельнай школе Свята-Пакроўскага сабора з'явілася вялікая фрэска, прысвечаная Грунвальдскай бітве 
У нядзельнай школе Свята-Пакроўскага сабора з'явілася вялікая фрэска, прысвечаная Грунвальдскай бітве 
У нядзельнай школе Свята-Пакроўскага сабора з'явілася вялікая фрэска, прысвечаная Грунвальдскай бітве 

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life