У Гродне пройдуць вучэнні, падчас якіх правераць выкананне кіроўцамі і пешаходамі прадастаўлення перавагі «хуткай дапамозе», якая рухаецца з пробліскавымі маякамі і гукавой сігналізацыяй, расказалі на grodnonews.by.

ДАІ аблвыканкама звяртае асаблівую ўвагу на тое, што пры руху хуткай дапамогі па вузкіх праездах і вуліцах кіроўцам варта стварыць своеасаблівы «калідор выратавання».

Пешаходы не павінны пераацэньваць свае магчымасці - пры руху аўтамабіляў спецпрызначэння не варта спрабаваць паспець перабегчы непасрэдна перад аўтатранспартам.

Галоўнай мэтай такіх вучэнняў з’яўляецца павышэнне культуры кіроўцаў і пешаходаў, прывіванне навыкаў бяспечных паводзін побач са спецтранспартам, да якога адносяцца таксама аўтамабілі МУС і МНС.