З 15 траўня ў Гродне закрываюць рух на некаторых участках адразу некалькіх вуліц. У сувязі з перакрыццямі змяняецца і маршрут аднаго з аўтобусаў.

З 9:00 15 мая па 17:00 16 мая будзе закрыты рух па вуліцы Багдановіча на ўчастку дарогі ад вуліцы 17 Верасня да вуліцы 1 Мая, расказали в прэс-службе ДАІ Гродзенскай вобласці.

перекрытие улиц Богдановича
Крыніца: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

З 15 траўня закрываецца рух на вуліцы Карбышава ад скрыжавання з вуліцай Леніна да будынка грамадскага прызначэння, які там будуецца. Адкрыць вуліцу плануюць да 14 чэрвеня. Магчыма, гэта адбудзецца раней, калі з працамі справяцца хутчэй.

У Гродне закрываюць некалькі вуліц - частка з іх у цэнтры
Крыніца: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Зараз там актыўна будуецца новы бізнес-цэнтр. Ён будзе называцца Ferro. Раней тут была невялікая стаянка.

Стройка на Карбышева бизнес-центра Ferro
Будущий бизнес-центр на Ленина. Фото: Urban Hrodna

Будынак ужо дарос да трэцяга мансардного паверху. Работы павінны быць завершаны ў гэтым годзе.

Рамонты ў раёне Забалаці

З 9:00 15 траўня да 5:00 19 траўня прыпыняецца рух транспарту на скрыжаванні вуліц Асфальтная — Старамалышчынская — Забалаць. Там будуць класці асфальт.

Перекрыто движение на  улице Заболоть
Крыніца: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

У сувязі з гэтым змяняецца аўтобусны маршрут № 26 «Вуліца Маладая — Забалаць» на маршрут № 26 «Вуліца Маладая — Дзевятоўка-7». Ён паедзе так: прыпынак «Вуліца Маладая» — вул. Белыя Росы (без зменаў), далей: прыпынак «Дзевятоўка-7». У адваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-7» — вул. Віктара Глухава — разварот на кальцы вул. Віктара Глухава і вул. Асфальтнай — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы і далей па сваім маршруце без зменаў.

У канцы мінулага тыдня новы асфальт укладвалі на дарозе ў бок Путрышак. Таксама асфальт будуць мяняць:

на адрэзку ад чыгуначнага пераезду да кальца ў Забалаці;

  • Асфальтная ад скрыжавання каля пераезду да кальца на ўездзе ў Грандзічы;
  • на ўчастку ад пераезду да пабудаванага раней адрэзка вул. Старамалышчанская,
  • на ўчастку ад пераезду да пабудаванага раней адрэзка вул. Старамалышчанская, паведамляў раней NewGrodno.
Замена асфальта в Гродно
Крыніца: newsgrodno.by

У гэтым раёне зараз будуюць працяг вуліцы Дзяржынскага да Зарыцы і Грандзічаў і чарговы ўчастак аб’язнога кальца вакол Гродна ад вул. Карскага да Азёрскай шашы.