нерухомасць у Гродне

Абраз «Танец Смерці» з гродзенскага манастыра брыгітак — унікальны для Беларусі помнік мастацтва. Адначасова гэта выдатнае адлюстраванне пераменаў у грамадскім і эканамічным жыцці Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. «Абраз быў напісаны, каб выконваць ролю „візуальнага“ падручніка пра смерць», — гаворыць гісторык Наталля Сліж. Усе дзеючыя асобы гэтага танца — сяляне, шляхта, яўрэі і нават кароль — жывуць у іншым свеце. Гэты свет напоўны чаканнем чагосьці трагічнага на зямлі і расплаты за грахі ў пекле.

«Падарожжа» па нязвыклым абразе падрыхтавалі сумесна Hrodna.life і канал пра гісторыю Hrodna 11:27. Націскайце «Пачаць агляд» і разглядвайце абраз у дэталях.

Гродзенскі “Танец Смерці”: пра што кажа мастацкі скарб з кляштара брыгітак
Пры праглядзе з мабільнай прылады раім павярнуць яе гарызантальна для большай зручнасці

Што сёння са спадчынай гродзенскіх брыгітак?

Спадчына гродзенскіх брыгітак расцярушылася па ўсёй Беларусі. Некаторыя культавыя рэчы і кнігі захоўваюцца ў гродзенскім пабернардынскім касцёле і рыма-каталіцкай духоўнай семінарыі, мастацкія творы і частка архіва — у музеях Гродна і Мінска. Некалькі каштоўных абразоў захоўваюць у сябе сёстры назаратанкі.

Чытайце таксама:

Гісторыя гродзенскага кляштара брыгітак

Кляштар Святой Брыгіты, адкрыты ў 1642 г., у XVII — XVIII стагоддзях быў адным з найбагацейшых не толькі ў Гродне, але і ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім. Яго фундатарамі былі Крыштаф і Марыяна Весялоўскія, шэдэўральныя партрэты якіх можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.

Час не пашкадаваў гэтага кляштара. У 1842 г. царскія ўлады канфіскавалі ў кляштара частку зямель, забаранілі прымаць новых паслушніц і рабіць рамонт у будынках. Кляштар стаў руйнавацца, у 1908 г. тут жылі ўсяго дзве манашкі. Калі ў гэтым жа годзе і іх не стала, то Віленскі біскуп тэрмінова прыслаў сюды сясцёр-назаратанак, каб касцёл не пуставаў і яго канчаткова не страціць. Назаратанак для расійскай адміністрацыі спецыяльна назвалі «літоўскімі брыгіткамі».

Гродзенскі “Танец Смерці”: пра што кажа мастацкі скарб з кляштара брыгітак
Старадаўнія рэчы з кляштара брыгітак сёння знаходзяцца ў сутарэннях касцёла ў невялікім музейчыку

У 1950-я гады кляштар зусім апусцеў. Больш сарока гадоў у гэтым будынку знаходзіліся псіханеўралагічны і наркалагічны дыспансеры. У касцёле ў 1980-х гг. планавалі адкрыць канцэртную залу, таму тут пакрысе ішоў рамонт. Праўда, да гэтага часу ад былой пышнасці інтэр'еру нічога не засталося. Толькі ў 1990 г. касцёл ізноў вярнуўся да вернікаў і цяпер марудна, але няўхільна ідзе ягонае аднаўленне.

Чытайце таксама: В Бригитском костеле в Гродно открыли восстановленный алтарь 17 века