Верш Макара Краўцова «Паварот да Горадна» прачыталі 18 гродзенцаў і гродзенак. Ролік з’явіўся ў сеціве 24 сакавіка і прымеркаваны да 101-ай гадавіны ўтварэння БНР, якую адзначылі напярэдадні. Верш быў напісаны з нагоды пераезду ўраду БНР з Вільні ў Гродна, пасля якога горад сталі называць «другой сталіцай» Беларускай Народнай Рэспублікі.

Аўтар тэкста, Макар Краўцоў (Касцевіч), ураджэнец Гродзеншчыны, пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадска-палітычны дзяяч. Ён аўтар словаў да гімна БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і гістарычнай працы пра БНР «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» (1921). У 1939 годзе быў арыштаваны бальшавікамі і загінуў у зняволенні.

www.youtube.com/watch?v=mF05tJSOtUM&feature=youtu.be&fbclid=IwAR03TsIWKDtQZGlzLzkrDUvbH6XFlBxrDEzjJwG8wgJSuz4ISvXpOI_NF3M

Таксама паглядзіце дрон-відэа, як у Гродне адзначалі 101-я ўгодкі БНР.

youtu.be/WbJCD9LfcsE

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life