Беларуская чыгунка дала дадатковыя вагоны на 23 сакавіка на ранішні цягнік Мінск — Гродна

Ігар Шуляк, trainpix.org

23 сакавіка, у суботу, у Гродне адбудзецца асноўны канцэрт да святкавання БНР-101.

Асноўнае злучэнне сталіцы з гэтым горадам ідзе шашой, а не чыгункай.

Даехаць да Гродна з Мінска ў суботу і ў прымальны час, каб паспець на малебен і канцэрт, можна толькі ранішнім цягніком 673Б, які адыходзіць а 7-й раніцы.

Ужо ў чацвер, 21 сакавіка, каля абеду квіткоў на яго амаль не заставалася — аўтар nn.by паспеў ухапіць адзін з апошніх пяці.

Але ўжо пад вечар квіткі з’явіліся, станам на абед пятніцы застаецца каля 50 непрададзеных квіткоў у вагонах №30 і №31.

Выглядае, што гэтыя вагоны дадатковыя.

Але памылковым будзе лічыць, што гэта зроблена спецыяльна, каб больш мінчукоў трапілі ў Гродна — гэта заведзеная практыка нашай чыгункі, якая прычапляе дадатковыя вагоны па ўнутраных кірунках, калі яны карыстаюцца звышпопытам.


ЧЫТАЙ УСЕ НАВІНЫ ПРА ПАДРЫХТОЎКУ ДА СВЯТКАВАННЯ БНР101 У ГРОДНЕ

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: