Злачынцы з Гродна і Гродзенскага раёна ўвозілі ў краіну легкавыя аўтамабілі з тэхнічнымі пашпартамі і рэгістрацыйнымі знакамі і VIN-нумарамі аўтамабіляў, ужо зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі.

Схему незаконнага ўвозу раскрылі аператыўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Мытныя плацяжы не выплачваліся, пры гэтым частка аўтамабіляў ужо была прададзеная. Зараз вядома ўжо 6 такіх машын, нявыплата па якіх склала каля 70 тыс. беларускіх рублёў.

У выніку ператрусу ў гаражы аднаго з фігурантаў справы знайшлі 25 рэгістрацыйных нумароў замежных транспартных сродкаў, якія, як мяркуецца, былі такім жа чынам ўвезеныя ў краіну.

У Гродне прадавалі машыны па два аўто на адну рэгістрацыю. Хітрую схему раскрыла мытня

Мытнікі знайшлі фрагменты аднаго аўтамабіля, VIN-нумар якога ўдалося ўстанавіць. Каб схаваць злачынства, аўто распілавалі на часткі і знішчылі ўсе ідэнтыфікацыйныя прыкметы.

У Гродне прадавалі машыны па два аўто на адну рэгістрацыю. Хітрую схему раскрыла мытня

За ўхіленне ад выплаты мытных плацяжоў групай асобаў па папярэдняй змове Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная (ч.2 ст. 231 КК Рэспублікі Беларусь). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў. З вінаватых асобаў таксама будуць спагнаныя незаплачаныя мытныя плацяжы.