З марта ў Гродне пачалася падрыхтоўка да фіналу гарадского фолк-конкурсу “Гарадзенская Беларусачка”. За карону галоўнай прыгажуні будзе змагацца сем маладых дзяўчат.
Конкурс “Гарадзенская Беларусачка” ладзіцца раз у два гады. Мэты і задачы: адраджэнне беларускіх нацыянальных традыцый, развіццё і папулярызацыя народнай творчасці, далучэнне да нацыянальнай культуры, стварэнне зацікаўленасці да духоўнай спадчыны продкаў.
Сёлета адбор удзельніц на конкурс праходзіў 7 сакавіка. У фінал прайшло сем дзяўчат з дзевяці.
«У конкурсе ўдзельнічаюць дзяўчаты з устаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У адборы дзяўчат асноўны ўпор рабілі на веданне беларускай мовы. На дадзены момант ідуць здымкі відэадзённікаў і падрыхтоўка да фіналу», – распавялі Hrodna.life арганізатары “Гарадзенскай Беларусачкі”.
Фінал конкурс адбудзецца 13 красавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. У 2017 годзе галоўнай “Гарадзенская Беларусачкай” стала школьная настаўніца Анастасія Трафімчык.
