Тры месяцы таму ў Гродне адкрылася кавярня «Wooden». За гэты час установа на Вялікай Траецкай не здолела стаць папулярнай у горадзе, уладальнік вырашыў прадаць бізнес і з’ехаць за мяжу. Новы ўласнік ўжо да 1 красавіка плануе ажывіць кафэ ў гістарычнай частцы горада і прыцягнуць туды кліентаў.

Суму, якую аддаў за кафэ, новы ўласнік не паведамляе. Кажа, што «здолеў дамовіцца». На сайтах аб’яваў гатовы бізнес на Вялікай Траецкай прадаваўся за 5000 долараў. Зараз у профілі кавярні ў інстаграме праходзіць конкурс на новую назву.

«Гарадзенцы самі прыдумаюць назву нашай установе, у гэтым і фішка, — распавядае новы ўласнік Уладзімір. — Плануем ажывіць кафэ. Пачатак пакладзены, старт намечаны на 1 красавіка. Будзе зменена канцэпцыя ўстановы, але пра гэта і іншае мы раскажам зусім хутка ў сваім інстаграме».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life