“Гарадзенскай Беларусачкай-2017” стала школьная настаўніца

Конкурс “Гарадзенская Беларусачка-2017” прайшоў 28 красавіка ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры. Сем удзельніц годна прайшлі выпрабаванні. Разынкай сёлетняга конкурсу стаў харэаграфічны нумар з чэрлідынгам. Перамагла ж школьная настаўніца Анастасія Трафімчык.

Гарадзенкі прайшлі некалькі выправаванняў: бліц-апытанне на беларускай мове, кулінарны і творчы конкурсы, дэфіле і нумар чэрлідынгу. Журы пытала, якую кнігу дзяўчаты напісалі б пра Гродна, які фільм знялі б, што сказалі б турысту, якіх гродзенскіх музыкаў яны ведаюць і якой суперздольнасцю магла б валодаць беларуская супергераіня.

На творчым конкурсе дзяўчаты паказвалі танцавальныя нумары, спявалі і чыталі вершы. Перад кожным нумарам паказвалі папярдне запісанае відэа-эсэ “Мроі Гародні”, дзе ўдзельніцы разважалі пра сваё месца ў горадзе. Ацэньвала дзяўчат выключна мужчынскае журы з прадстаўнікоў культуры, мастацтва, тэлебачання, таксама ў журы быў музыка і паэт, лідара гурта HURMA Мікіта Найдзёнаў. Зала актыўна падтрымлівала сваіх фаварытак.

Кулінарны конкурс прайшоў напярэдадні, а ў час фіналу ўдзельніцы даведаліся свае балы. Сёлета гарадзенкі гатавалі традыцыйныя беларускія дэсерты і напоі.

На дэфіле гарадзенкі прадэманстравалі калекцыю адзення з нацыянальнымі ўзорамі. Так ідэя конкурса “Беларусачка праз вякі” адлюстроўвалася ў вопратцы. На фотасесіі перад фіналам дзяўчат здымалі ў вобразе шляхцянак 19 стагоддзя, а ў фінале яны выходзілі ў стылізаваных сукенках і сучаснай вопратцы з беларускім арнаментам.

Разынкай сёлетняга шоў стаў нумар з чэрлідынгам. У перапынках паміж выпрабаваннямі гледачоў радавалі выступамі гродзенскія калектывы і лідар гурта HURMA Мікіта Найдзёнаў.

“Гарадзенскай Беларусачкай-2017” стала школьная настаўніца Анастасія Трафімчык. Акрамя таго, яе вылучыў тэлеканал “ГродноПлюс”: неўзабаве яна паспрабуе сябе ў ролі тэлевядучай. Таксама прыз ёй аддала кампанія “Беліта Вітэкс”. Другое месца атрымала студэнтка ГрДУ Ганна Шаматовіч. Трэцяе месца журы аддало таксама студэнтцы ГрДУ Аляксандры Радковіч. Яе вылучылі таксама былыя ўдзельніцы і пераможцы “Гарадзенскай Беларусачкі” мінулых гадоў.

Пераможцаў узнагароджваліся дыпломам, каронай, сертыфікатамі ад “Беліты Вітэкс” і фітнэс-цэнтра “Адрэналін” і кветкамі.

У інтэрв’ю hrodna.life я казала, што не лічу, што нешта зменіцца з маёй перамогай. Таму што стаўленне да беларускай мовы і культуры – гэта выбар кожнага, – кажа пераможца.  – Але зараз я лічу, што конкурс дапамог адрадзіць цікавасць да прыгажосці беларускай мовы і добрае стаўленне да традыцый і гісторыі Беларусі.

Па выніках галасавання ў інтэрнэце “Гарадзенскай Беларусачкай анлайн” стала Вольга Ахраменя. Кампанія “Amber Film” заўважыла на конкурсе Карыну Швораб і запрасіла яе ў свой праект. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Алена Корс.

Усе ўдзельніцы атрымалі наборы фотаздымкаў з фотасесіі ад Сяргея Марозава, каменныя статуэткі і шмат падарункаў ад партнёраў конкурсу.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: