23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, па цэнтральных вуліцах Гродна ўрачыстым маршам прайшлі вайскоўцы Гродзенскага гарнізона. Яны ўсклалі вянкі да помніка-танка ля драмтэатра і да помніка загінулым воінам і партызанам у парку Жылібера.














