У Ленінскім РАУС Гродна кажуць, што машына належыць Зэльвенскай раённай бальніцы. Устаноўлена, што ў абласны цэнтр на ёй прывезлі пацыента, а пасля загрузілі халадзільнік, аказаўшы дапамогу аднаму з супрацоўнікаў раённай медустановы, якому гэты халадзільнік з Гродна ў Зэльву адправіў сын.

Гэтая «хуткая» не была задзейнічана ў экстранай дастаўцы пацыентаў. Аб супрацьпраўных дзеяннях гаворкі не ідзе.

Разам з тым, Ленінскі РАУС праводзіць па гэтым факце праверку, па выніках якой кіраўніку Зэльвенскай раённай бальніцы будзе накіраваны адпаведны ліст для рэагавання.


У хуткую дапамогу пагрузілі халадзільнік. Што наогул адбываецца?