Пракуратура Смаргонскага раёна праверыла арганізацыю навучання кіравання аўто ў раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Высветлілася, што там не правяралі інструктараў і не афармлялі ТА на машыны.

У аўташколе дапускалі да паездак машыны без тэхнічнага агляду, бралі на вучобу людзей без абавязковага медасведчання, прымалі на працу майстроў вытворчага навучання без медычнага агляду.

Паводле звестак пракуратуры, адміністрацыя нават не высвятляла, ці валодаюць кандыдаты дастатковымі прафесійнымі навыкамі для навучання будучых кіроўцаў. Колькасць парушэнняў імі ПДР таксама не ўлічвалі.

Высветлілася, што адзін з майстроў, якога прынялі на працу ў студзені 2019 г., 18 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху. Два правапарушэнні ён здзейсніў у студзені бягучага года.

Іншага майстра аўташколы 8 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, 2 апошнія разы — у чэрвені 2018 г. i студзенi 2019 г.

Па выніках праверкі старшыні Смаргонскай РАС ДТСААФ пракурор раёна ўнёс прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства.