Журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча вызначыла поўны спіс намінантаў на прэмію. Туды трапілі гродзенцы Яўген Аснарэўскі з кнігай «Трыкутнік Караля», Алесь Кіркевіч з «Самураем» і Дар’я Трайдэн з «Крыштальнай ноччу».

Поўны спіс можна паглядзець тут. Пераможцаў вызначаць у катэгорыях «Проза», «Паэзія», «Пераклад». Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.


Забойца не дварэцкі. Гродзенскі блогер напісаў дэтэктыў пра скарб апошняга караля і прыгоды мясцовых гісторыкаў

Алесь Кіркевіч выдаў кнігу апавяданняў і вершаў «Самурай»


Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.