“Уражанні гарантаваныя”. У сакавіку стартуе новы сезон Гродзенскай бегавой лігі

З 16 сакавіка ў Гродне стартуе новы сезон Гродзенскай бегавой лігі. У рамках праекта на працягу года ў рэгіёне пройдзе 7 розных бегавых падзей для аматараў актыўнага ладу жыцця. Лепшыя бегуны па выніку сезону будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Як распавёў начальнік Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, у мінулым годзе ў Гродзенскай бегавой лізе прыняло ўдзел каля 700 аматараў бегу з Беларусі і іншых краін. У гэтым годзе арганізатары плануюць прыцягнуць яшчэ больш удзельнікаў.

Приглашаю почитателей активного образа жизни принять участие в уникальном спортивном проекте "Гродненская беговая лига -…

اس پر ‏‎Олег Андрейчик‎‏ نے شائع کیا پیر، 4 فروری، 2019

Подробности о Гродненской беговой лиге – 2019 смотрите на официальном сайте управления спорта и туризма Гродненского облисполкома

Першы этап Гродзенскай бегавой лігі пройдзе 16 сакавіка – спаборніцтвы «Гарадзенская вясна» ў гадзінным бегу на стадыёне. На бегавую дарожку Цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман» выйдуць больш за 200 бегуноў з розных рэгіёнаў Беларусі і замежжа.

Падрабязнасці аб Гродзенскай бегавой лізе-2019 глядзіце на сайце ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: